Вясну ўсюды і заўсёды чакалі. Чакалі цяпло і сонца. Таму з прыходам гэтай пары года народ звязваў розныя магічныя дзеянні і рытуалы. “Гуканне вясны”- адзін з самых лірычных, прыгожых і магічных святаў беларусаў. Нашы продкі пачаткам года лічылі вясну – пару сапраўднага абуджэння прыроды і надзей чалавека на лепшае жыццё. З першымі павевамі цяпла чалавек пачынаў кароценькімі песнямі-вяснянкамі клікаць вясну, прылёт птушак. А каб яны пачулі гэты прызыў, клікалі іх на высокіх месцах – узгорках, стрэхах... Жаваронак ў старадаўніх славян лічыўся вестуном самой вясны. Жанчыны выпякалі з цеста птушак. Вечарамі раскладалі вогнішчы, спявалі ля іх гукальныя вяснянкі і вадзілі карагоды. Вогнішча сімвалізавала канец зімы і ачышчэнне зямлі.
“Гуканне вясны” - 22.02.2013 г., школьны музей народнай культуры "Вытокі"